АПКБ узнагародзіў ва Украіне медалямі 24 выбітных асоб
2026-05-27
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне медалямі «Гонар і Годнасць», Францыска Скарыны і «За плённую працу на карысць Беларусі».
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Кіеве пры ўдзеле прадстаўнікоў АПК Паўла Баркоўскага і Вадзіма Кабанчука.
Кабінет пастанавіў:
1. узнагародзіць медалямі «Гонар і годнасць» беларускіх дабраваахвотнікаў ва Ўкраіне і валанцёраў групы забеспячэння.
✨ «Немца» — удзельніка баявых дзеяньяў на Запарожскім і Гуляйпольскім кірунку.
✨ «Шміта» — удзельніка баявых дзеянняў на Харкаўскім, Запарожскім і іншых кірунках, камандзіра аддзялення.
✨ «Бланша» — самага маладога за ўсю гісторыю беларускага добрахвотніцкага руху ваяра. Быў прызнаны найлепшым пілотам роты БПЛА на Запарожскім кірунку.
✨ «Соню» — камандзіра групы пяхоты Палка Каліноўскага. Прайшоў ўсё гарачыя кропкі фронту, быў паранены.
✨ «Север» — кіраўніцу медычнай службы Палка Каліноўскага. Прайшла ўсе гарачыя кропкі фронту.
✨ «Лесніка» — ваяра Палка Каліноўскага, камандзіра ўзводу тэхнічнага забеспячэння.
✨ «Марціна» — капелана Палка Каліноўскага.
✨ «Аксона» — ваяра Палка Каліноўскага, аднаго з заснавальнікаў Геральдычнай рады «Пагоня» і сучаснай ініцыятывы «Беларуская вызвольная армія».
✨ «Гамлета» — валанцёра Палка Каліноўскага.
✨ «Кіпіша» — валанцёра Палка Каліноўскага.
✨ Дзяніса Герасімчыка — валанцёра Палка Каліноўскага, фундатара, грамадскага дзеяча.
2. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны:
✨ Маргарыту Ляўчук — беларускую оперную спявачку, лаўрэатку міжнародных конкурсаў і прэмій, якая падтрымала пратэсты.
3. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:
✨ Вадзіма Галайчука — украінскага юрыста і адваката, Народнага дэпутата, аднаго з ініцыятараў стварэння групы ў Вярхоўнай Радзе «За дэмакратычную Беларусь».
✨ Ігара Гузя — украінскага палітыка, народнага дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны 8-га і 9-га скліканняў, аднаго з ініцыятараў стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».
✨ Юрыя Барабаша — доктара юрыдычных навук і прафесара, абаронцу дэмакратычных каштоўнасцей у рэгіёне, суддзю Канстытуцыйнага суда Украіны.
✨ Вячаслава Лявіцкага — украінскага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўцу.
✨ Сяргея Прылуцкага — беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, добраахвотніка УСУ.
✨ Паўла Шаройку — журналіста «Украінскага радыё», былога палітвязня ў Беларусі.
✨ Юрыя Панчанку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які распавядаў пра незаконныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, тлумачыў важнасць для Украіны кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.
✨ Сяргея Сідарэнку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які пасля 2020 года асвятляў беларускія пратэсты, рэпрэсіі і барацьбу беларускага народа за свабоду.
✨ Аляксандра Рыкава (BalaganOFF) — ўкраінскага блогера, які каментуе грамадска‑палітычныя падзеі, звязаныя з Беларуссю і Расіяй, ініцыяваў збор сродкаў на закупку дронаў для Палка Каліноўскага.
✨ Ірыну Узлову — украінскую журналістку і вядучую інфармацыйных эфіраў на «24 канале», якая асвятляе палітычныя і праваабарончыя тэмы.
✨ Яўгенію Кутнову — украінскую журналістку, якая спрыяе асуджэнню рэпрэсій і падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі.
✨ Аляксея Гомана — украінскага журналіста, які паслядоўна і прафесійна асвятляе дзейнасць дэмсіл Беларусі, сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
Таксама медалі былі ўручаныя дыпламату Ігару Кізіму, вайсковаму капелану Яўгену Ордзе, вайскоўцу і грамадскаму дзеячу Сяргею Багукальцу і аналітыку Яўгену Магдзе, якія былі ўзнагароджаныя пастановай АПК №26 ад 21.03.2026.
@CabinetBelarus



