Працягваецца праца па прасоўванню расследавання «беларускай сітуацыі» у Міжнародным крымінальным судзе
2026-05-22
«Менавіта дзякуючы Міністэрству юстыцыі і Ураду Літвы тысячы беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, пераследу і дэпартацыі, атрымалі надзею на міжнароднае правасуддзе і аднаўленне сваіх правоў», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з міністрам юстыцыі Літвы Рытай Тамашунене.
Падчас сустрэчы Павел Латушка выказаў удзячнасць Літве і адзначыў, што перадача ўрадам Літвы «беларускай сітуацыі» ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда — гэта не толькі вынік цяжкай юрыдычнай працы, але і акт адданасці Літвы найвышэйшым прынцыпам справядлівасці.
Павел Латушка падкрэсліў, што на гэты момант робіцца ўсё ад нас залежнае для прасоўвання расследавання «беларускай сітуацыі» у Міжнародным крымінальным судзе, а таксама для таго каб і іншыя краіны падтрымалі гэтае расследаванне.
Асобна бакі абмеркавалі іншыя мажлівасці прыцягнення рэжыму да міжнароднай адказнасці, у тым ліку ў межах Міжнароднага суда ААН. Гаворка ішла пра адказнасць як за злачынства супраць беларусаў, так і за парушэнне міжнародных абавязкаў у дачыненні да Літвы.
@CabinetBelarus






