Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка абмеркаваў пытанні адказнасці прадстаўнікоў рэжыму з брытанскімі дыпламатамі

2026-05-16

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка правёў сустрэчу з намеснікам пасла Брытаніі ў Польшчы Крэйгам Мілсам і брытанскімі дыпламатамі. У сустрэчы ўзяў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.

Адбылася канструктыўная сустрэча і абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі, падтрымкі вызвалення палітвязняў і міжнародных намаганняў па салідарнасці з беларускім народам.

Павел Латушка таксама праінфармаваў пра выбары ў Каардынацыйную Раду, якія праходзяць зараз, і пра працу па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа

«Я змог сустрэцца з брытанскімі дыпламатамі, таму што маю права прадстаўляць беларусаў, якія прагаласавалі за мяне на выбарах у Каардынацыйную Раду. Вельмі важна галасаваць. Вельмі важна, каб у нас быў мандат камунікаваць з заходнімі партнёрамі, а таксама дамагацца зменаў у нашай краіне», — адзначыў Павел Латушка.

❗️Галасуйце на выбарах у Каардынацыйную Раду: https://rada2026.svaepeera.com

@CabinetBelarus

Main carousel image