Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную Раду падоўжанае на 36 гадзін
2026-05-15
Па рэкамендацыі Выбарчай камісіі дэлегаты Каардынацыйнай Рады вырашылі працягнуць тэрмін галасавання на паўтара дня да 19 мая да 12:00 па мінскім часе.
Для выканання гэтага рашэння Камісія па пытаннях Статута і іншых унутраных дакументаў упаўнаважаная ўнесці змены ў прынятыя раней рашэнні КР, якія тычацца выбараў.
❗️ Галасуйце тут:
- сайт https://rada2026.svaepeera.com
- мабільная аплікацыя SVAE Peera для Android:
https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member
- для iOS праз TestFlight:
https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk
@CabinetBelarus



