Наша экспертыза ўплывае на прыняцце палітычных рашэнняў у Еўропе
2026-05-07
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка ў інтэрв’ю для Беларускага Радыё «Рацыя» патлумачыў як экспертыза дэмакратычных сіл ўплывае на прыняцце палітычных рашэннеў у Еўропе.
Як мы рэалізуем задачы ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы? Народнае антыкрызіснае ўпраўленне — гэта экспертная арганізацыя, якая рыхтуе аналіз праблемнага пытання. Пасля гэтага юрысты распрацоўваюць прававую пазіцыю, грунтуючыся на нормах міжнароднага права.
Далей Павел Латушка, як палітык і чалец дэлегацыі КР у ПАРЕ, можа ініцыяваць прапановы ў даклады або рэзалюцыі ПАРЕ. Калі прапанова трапляе ў даклад, на гэтай падставе, як правіла, прымаюцца адпаведныя рэзалюцыі, альбо яна можа трапіць у рэзалюцыі наўпрост — і тады гэта становіцца пазіцыяй усёй Рады Еўропы.
У інтэрв’ю Павел Латушка прывёў прыклад, наколькі наша экспертыза ўплывае на прыняцце палітычных і прававых рашэнняў у Еўропе: былі падрыхтаваны даклады, звязаныя з тым, што Лукашэнка займаўся вывазам украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Пасля гэтага былі пададзены дзве камунікацыі ў Міжнародны крымінальны суд.
У Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы фармуюцца адпаведныя рэзалюцыі, якія факусуюць увагу на важнасці адказнасці за гэта. І ўжо як чалец юрыдычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка можа на базе гэтай экспертызы і прававога аналізу ўносіць прававыя папраўкі ў адпаведны дакумент.
Цалкам інтэрв’ю можна паслухаць на старонцы Радыё Рацыя: https://racyja.com/by/palityka/nasa-ekspertyza-uplyvae-na-prynjacce-palitycnych-rasenneu-u-europe/
@CabinetBelarus



