✍️ 16 траўня ў Варшаве адбудзецца міжнародны семінар “Мова і ідэнтычнасць: як яны звязаныя?”. Падзея будзе прысвечаная ўплыву мовы на фарміраванне нацыянальнай і культурнай самасвядомасці.
2026-05-07
Сярод удзельнікаў івэнту — навукоўцы, эксперты, выкладчыкі, студэнты, прадстаўнікі дыяспары і палітыкі, а таксама ўсе, каму важныя пытанні нацыянальнага адраджэння. У якасці спікераў выступяць Вінцук Вячорка, Андрэй Вардамацкі, Курт Вулгайзер, Яраслаў Крывы, Пётра Рудкоўскі, Володимир Кулик (Украіна), Павел Баркоўскі, Аксана Акуневіч, Інна Волосевіч (Украіна).
Падчас семінара будуць абмяркоўвацца ключавыя тэмы, у тым ліку:
✔️ уплыў мовы на фарміраванне нацыянальнай ідэнтычнасці;
✔️ моўныя практыкі ў беларускай дыяспары;
✔️ еўрапейскія і ўкраінскія падыходы да моўных змен;
✔️ магчымасці і абмежаванні фарміравання беларускай ідэнтычнасці без беларускай мовы.
Пасля серыі выступаў і абмеркаванняў адбудзецца круглы стол, на якім удзельнікі змогуць падыскутаваць па найбольш вострых пытаннях моўнай палітыкі.
Падрабязней пра праграму можна даведацца тут.
📍 Дата: 16 траўня 2026 г.
📍 Месца: Варшава (канкрэтны адрас арганізатары паведамяць удзельнікам пасля рэгістрацыі)
📍 Фармат: афлайн + анлайн
📍 Рэгістрацыя на падзею



