Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

АПКБ узнагародзіў медалямі 9 выбітных асоб

2026-05-01

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне Крыжом добрасуседства, медалямі Францыска Скарыны і «За плённую працу на карысць Беларусі».

Лаўрэаты намінаваліся грамадскімі арганізацыямі і актывістамі і былі ўхваленыя Камісіяй па ўзнагародах пры АПКБ. Адпаведныя пастановы падпісаны 1 траўня кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Кабінет пастанавіў:

1. Узнагародзіць Крыжом Дабрасуседства:

Б’ёрна Олафа Сёдэра — шведскага палітыка, дэпутата Рыксдага, члена Камітэта па абароне, Ваеннай дэлегацыі, дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі НАТА, намесніка члена Кансультатыўнага савета па замежных справах і Камітэта па замежных справах, а таксама кіраўніка шведскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ

2. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны:

Томаса Міхаэля Бона — нямецкага навукоўца і даследчыка, аднаго з вядучых спецыялістаў па даследаванню і папулярызацыі беларускай гісторыі ў заходняй акадэміі.

3. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:

Сесілію Экман — шведскую юрыстку і грамадскую дзяячку, якая актыўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух, дапамагае беларусам у Швецыі з юрыдычнымі пытаннямі.

Ілву Эвертэ — латвійскую журналістку, грамадскую дзяячку, заснавальніцу і прадстаўніцу FreeBelarus у Рызе.

Алана Флаўэрза — брытанскага навукоўца, грамадскага дзеяча , які шмат гадоў займаецца тэмамі Чарнобыля, правоў чалавека і падтрымкі беларускай культуры.

Кірыла Кірылава — грамадзянскага актывіста і грамадскага дзеяча беларускай супольнасці ў Фінляндыі.

Аляксандра Петухова — грамадзянскага актывіста і грамадскага дзеяча беларускай супольнасці ў Шатландыі (Вялікабрытаніі), каардынатара гуманітарных збораў для палітвязняў, уцекачоў і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Аляксандра Лозку — беларускага навукоўца, фалькларыста і грамадскага дзеяча, заснавальніка праекта Беларускай школы ў Варшаве.

Марыю Рудзь — актывістку беларускай дыяспары, старшыню асацыяцыі RAZAM Berlin / Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.

@CabinetBelarus

Main carousel image