Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Маргарыта Ворыхава: «Мы прапануем стварыць візу маладога беларуса»

2026-04-30

Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава распавяла ў эфіры «Еўрарадыё» пра прапанову стварыць «візу маладога беларуса».

«Насамрэч гэта не новы праект. Мы яго прасоўвалі ўжо некалькі год, агулам тое, каб даваць больш візаў беларусам і запрашаць больш беларусаў у Еўропу. Але адказ, які мы атрымлівалі, гэта бяспека, трэба праводзіць дадатковыя праверкі, уводзіць спецыяльныя ўмовы. І таму мы дайшлі да варыянту — прасоўваць і прыцягваць больш моладзі, таму што гэта група, якую нам трэба перахапіць, гэта тая група, якая больш арыентавана на Еўропу», - адзначыла Маргарыта Ворыхава.

Палітык таксама лічыць, што ў моладзі менш рызыка быць «афіліяванымі з КДБ ці з іншымі структурамі» праз узрост.

«Мы прапануем цяпер стварыць візу маладога беларуса для тых, хто ва ўзросце 18-30 гадоў, выдаваць яе па спрошчаных тэрмінах не толькі для сталага пражывання ў Еўропе, то бок, не толькі для тых, хто збіраецца выязджаць праз рэпрэсіі, але і для тых, хто хоча проста адчуць на сабе Еўропу, адчуць, што гэта такое, і потым вярнуцца ў Беларусь», - кажа прадстаўніца АПК.

Такім чынам, як лічыць Маргарыта Ворыхава, атрымаецца разбіць наратывы прапаганды пра «кепскую Еўропу»: «Гэта можна зрабіць толькі калі ты знаходзішся там целам, адчуваеш, што там свабода і калі ты вяртаешся ў Беларусь і потым можаш распавесці сваім сябрам, сям'і і такім чынам супрацьдзейнічаць прапагандзе», - перакананая палітык.

@CabinetBelarus

Main carousel image