Вадзім Кабанчук: Мы набліжаемся да крытычнага ўзроўню эскалацыі па ядзернай пагрозе
2026-04-27
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук пракаментаваў запланаваныя французска-польскія вучэнні з імітацыяй нанясення ядзерных удараў па Беларусі і Расійскай Федэрацыі і рызыкі, звязаныя з ростам экскалацыі.
«Сітуацыя, якая складаецца вакол запланаваных вучэнняў французска-польскіх, з імітацыяй нанясення ядзерных удараў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, паказвае на тое, што мы набліжаемся да крытычнага ўзроўню эскалацыі
Мы бачым, што рэжым Лукашэнкі і Расійская Федэрацыя шмат разоў прагаворвалі сітуацыю з размяшчэннем тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і ракетных комплексаў «Арэшнік». У адказ на гэта Еўропа, у прыватнасці Францыя, якая валодае ядзерным патэнцыялам, пашырыла свае гарантыі бяспекі на Польшчу, такім чынам паказваючы, што ніякага вакууму, нават калі па нейкіх прычынах ЗША не будуць выконваць гарантыі бяспекі ў рамках НАТА, не будзе», — перакананы прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.
Паводле яго, «бакі шлюць небяспечныя сігналы адзін аднаму на гатоўнасць ужывання ядзернай зброі ў патэнцыйным канфлікце».
«Уся адказнасць за гэты чарговы віток эскалацыі ляжыць на рэжыме Лукашэнкі і на Расійскай Федэрацыі, якія паслядоўна падвышаюць узровень пагроз адносна Еўропы і краін-суседак», — падкрэсліў палітык.
Вадзім Кабанчук лічыць, што для Беларусі яшчэ больш небяспечная гэтая пагроза, улічваючы тое, што наша краіна ўжо пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС: «Гэта фактычна ставіць пад пагрозу існаванне Беларусі як краіны і беларусаў як нацыі ў будучыні».
@CabinetBelarus



