Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святалана Ціханоўская павіншавала «Вясну» з 30-годдзем і ўручыла Крыж Свабоды Алесю Бяляцкаму

2026-04-26

За трыццаць гадоў «Вясна» стала беларускай легендай, заявіла кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, віншуючы Праваабарончы цэнтр з гадавінай заснавання.

«Вы дапамаглі дзясяткам, а, мо, ужо і сотням тысяч людзей. Мне здаецца, кожны і кожная беларуска, трапіўшы ў бяду – праз свае погляды, праз пераслед – ведае, што самае першае, што трэба зрабіць – гэта напісаць “Вясне”. І абавязкова атрымаеш падтрымку і дапамогу», — адзначыла кіраўніца АПК.

Палітык ўручыла Алесю Бяляцкаму Крыж Свабоды — узнагароду Аб’яднанага Пераходнага Кабінета за выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека, свабоду і дэмакратыю. Бяляцкі стаў першым лаўрэатам гэтай узнагароды.

Святлана Ціханоўская пры гэтым адзначыла:
«У гэты знакавы дзень я хацела б ушанаваць вас і ўсіх “вясноўцаў”. Тое, што вы зрабілі і працягваеце рабіць для Беларусі – гэта сапраўды фенаменальна. Я разумею, што цяжка перабіць нечым Нобелеўскую прэмію, але гэта – узнагарода для вас ад беларусаў».
@CabinetBelarus

Main carousel image