Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

21 краіна пацвердзіла гатоўнасць далучыцца да кіраўнічага камітэта Спецыяльнага трыбунала аб злачынстве агрэсіі супраць Украіны

2026-04-23

У ходзе вясенняй сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка атрымаў пацвярджэнне, што пасля агучаных рашэнняў Польшчы і Ісландыі, якія сталі 17-й і 18-й дзяржавамі адпаведна, Аўстрыя таксама пацвердзіла сваю гатоўнасць прагаласаваць за ўступленне ў кіраўнічы камітэт Спецыяльнага трыбунала.

Важна падкрэсліць: што 20-й краінай стала Коста-Рыка. Гэта азначае, што не толькі краіны-члены Рады Еўропы могуць або маюць права далучацца да дзейнасці Спецыяльнага трыбунала.

21-й дзяржавай, якая пацвердзіла гатоўнасць прагаласаваць за ўступленне ў кіраўнічы камітэт Спецтрыбунала, стала Фінляндыя. Гэта адбудзецца на бліжэйшым пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы, якое пройдзе ў Кішынёве 14–15 траўня.

Паводле наяўнай інфармацыі, шэраг іншых дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі Рады Еўропы, зараз разглядаюць магчымасць далучыцца да працы Спецтрыбунала.

«Тэрыторыя дзейнасці Спецтрыбунала будзе толькі пашырацца. Гэта азначае, што адказнасць за здзяйсненне агрэсіі — у тым ліку для Лукашэнкі і яго хаўруснікаў — непазбежная», — падкрэсліў Павел Латушка.

@CabinetBelarus

Main carousel image