Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка павіншаваў Івонку Сурвілу

2026-04-11

«Вы для многіх беларусаў і мяне асабіста з’яўляецеся прыкладам таго, як трэба любіць сваю родную Бацькаўшчыну, як трэба шанаваць беларускі народ, як, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, працягваць змагацца і верыць у лепшую долю і волю для беларусаў»,
— намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка павіншаваў Старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу з 90-гадовым юбілеем.

«Пераемнасць традыцыі Беларускай Народнай Рэспублікі застаецца непарушнай, дзякуючы ў тым ліку Вам, нагадваючы ўсяму свету, што наш народ ніколі не зракаўся свайго права на самавызначэнне

Роля БНР у гісторыі Беларусі — унікальная і неацэнная.
Рада БНР з’яўляецца для ўсіх вольных беларусаў носьбітам традыцыі першай незалежнай беларускай дзяржаўнасці, той самай трывалай ніццю, якая злучае пакаленні беларусаў, што змагаюцца за свабоду — ад бацькоў-заснавальнікаў БНР да сучасных герояў.

Няхай наша агульная запаветная мара — убачыць Беларусь сапраўды вольнай і дэмакратычнай — здзейсніцца як мага хутчэй.
Ганаруся тым, што маю магчымасць ісці гэтым шляхам разам з Вамі»,
— адзначыў у віншавальным лісце Павел Латушка.

@CabinetBelarus

Main carousel image