Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла медалём журналіста і эксперта па Беларусі Інга Петца

2026-04-02

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская 1 красавіка ў Берліне ўзнагародзіла нямецкага журналіста і эксперта па Беларусі Інга Петца медалём «За плённую працу на карысць Беларусі».

Узнагароджанне адбылося падчас працоўнага візіту ў Германію, які таксама ўключаў удзел у дыскусіі па супрацьдзеянні транснацыянальным рэпрэсіям, арганізаванай Пасольствам Канады і арганізацыяй Journalists for Human Rights (JHR).

Інга Пэтц — актывіст Нямецка-беларускага таварыства з 1994 года, ён выдаў CD «The Red Book of Belarusian Music» (2006), арганізоўваў беларускія канцэрты і вечарыны ў Берліне. У 2025 годзе ў выдавецтве edition.fotoTAPETA выйшла кніга Інга Пэтца “Rasender Stillstand: Belarus – eine Revolution und die Folgen”, якая падсумоўвае падзеі 2020 года ў Беларусі і ставіць іх у агульнаеўрапейскі кантэкст.

Ён кіруе рэдакцыяй па Беларусі анлайн-партала
dekoder.org, які забяспечвае нямецкамоўную інфармацыйную прастору ведамі пра Беларусь. Дзякуючы dekoder у Германіі сталі вядомыя творы Міхася Стральцова, Цёткі, Адама Глобуса, Веры Бурлак, Іллі Сіна і іншых аўтараў.

На працягу больш дзесяцігоддзя Інга Пэтц з’яўляецца партнёрам БАЖ і беларускай незалежнай медыясупольнасці ў цэлым, супрацоўнічае з беларускімі журналістамі, ён ініцыяваў шэраг адукацыйных праграм.


@CabinetBelarus

Main carousel image