Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Урачыстасці да Дня Волі ў Варшаве праходзяць у Варшаве

2026-03-28

Міністэрства замежных справаў Польшчы супольна з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі ўжо ў чацвёрты раз арганізавала святкаванне Дня Волі, якое 27 сакавіка прайшло ў Музычным універсітэце імя Шапэна ў Варшаве. Перад беларусамі выступілі кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская і віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі.

Тэафіл Барташэўскі нагадаў, што Польшча чакала адраджэння незалежнасці 123 гады — і ўсё роўна дачакалася.
«Так, ужо прайшло амаль 6 гадоў, але ёсць святло. Вы маеце прадстаўнікоў, якія дзейнічаюць вельмі спраўна і робяць асноўную рэч — аб'ядноўваюць беларускую эміграцыю».

Намеснік міністра падкрэсліў, што вольная Еўропа немагчымая без вольнай Беларусі, і запэўніў: Польшча будзе супрацьстаяць неаімперскім амбіцыям Расіі.
«Вы цяпер маеце вялікі прывілей, бо вы не самотныя, вы маеце сяброў у Польшчы. Таксама вы маеце АПК, які паказвае вам кірунак. І тым кірункам вы мусіце ўсе ісці, не разыходзіцца па баках, нават калі не з усім пагаджаецеся. Але мусіце ісці ў тым кірунку, а потым, калі будзеце вольныя, зробіце выбары і будзеце спрачацца, але будзеце ў сябе ўдома», — сказаў віцэ-міністр замежных спраў Польшчы.


Святлана Ціханоўская, ў сваю чаргу, нагадала, што беларуская незалежнасць ніколі не давалася лёгка — і зноў пад пагрозай:
«Вораг у нас той жа самы. Але мы ўжо навучаныя, і сваю незалежнасць нікому не аддамо».


Кіраўніца АПК адзначыла, што нават унутры краіны беларусы знаходзяць спосабы адзначаць гэты дзень:
«Размаўляць па-беларуску стала формай пратэсту». Асобна яна падзякавала польскаму боку: «Асаблівую падтрымку мы адчуваем ад Польшчы і палякаў. Польскі народ сам прайшоў нялёгкі шлях да свабоды. Вы разумееце нас як ніхто іншы і стаіце побач з намі».

Асобным момантам цырымоніі стала прывітанне вызваленых палітзняволеных, якія прысутнічалі ў зале — Марыі Калеснікавай, Марыны Золатавай, Кацярыны Андрэевай, Ірыны Слаўнікавай. Святлана Ціханоўская заклікала не спыняцца ў змаганні за тых, хто яшчэ за кратамі, — у тым ліку за Анджэя Пачобута, арыштаванага роўна пяць гадоў таму.

У той жа дзень прайшла цырымонія ўручэння ўзнагарод АПКБ выбітным беларусам і беларускам. 28 сакавіка а 16 гадзіне ў Варшаве абдудзецца шэсце да Дня Волі.

@CabinetBelarus

Main carousel image