Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Сцяг свабоды над Варшавай

2026-03-25

Палац культуры і навукі — галоўны сімвал Варшавы — стаў месцам важнага жэсту салідарнасці. Бачыць на ім колеры беларускага сцяга — гэта знак падтрымкі нашай барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

Асабліва сімвалічна, што будынак, які калісьці ўвасабляў савецкае мінулае, сёння становіцца прасторай свабоды. Гэта сведчыць: гісторыя змяняецца, і мы не адны на сваім шляху.

Удзячны прэзідэнту Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму за тое, што ён, рэагуючы на просьбу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, ужо чарговы год прымае рашэнне сімвалічна ўшанаваць галоўнае свята для вольных беларусаў — Дзень Волі.

Main carousel image