Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вызваленыя палітычныя зняволеныя падаліся на міжнародную абарону ў Польшчы

2026-03-25

Вызваленыя палітычныя зняволеныя Кацярына Андрэева, Валянцін Стэфановіч, Наста Лойка, дэпартаваныя 19 сакавіка ў Літву, якія прынялі рашэнне са згоды польскіх улад выехаць 21 сакавіка 2026 года з тэрыторыі Літвы ў Польшчу, сёння падалі заявы на міжнародную абарону ў Варшаве.

Дамоўленасць аб аператыўнай падачы дакументаў на міжнародную абарону была дасягнута намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам з кіраўніцтвам Пагранічнай службы Польшчы. Прававое садзейнічанне ў падачы дакументаў аказаў Цэнтр Беларускай Салідарнасці.

Былым палітзняволеным, якія падаліся на міжнародную абарону, сёння выдадзены Часовыя пасведчанні асобы замежніка.

Вызваленыя палітвязні асабліва адзначылі пазітыўнае стаўленне прадстаўнікоў Пагранічный службы Польшчы падчас працэдуры падачы на міжнародную абарону.

«Хацеў бы выказаць удзячнасць Галоўнай камендатуры Пагранічнай службы Польшчы за аператыўнае рашэнне. Як і ў снежні 2025 года, з польскага боку быў прадэманстраваны высокі ўзровень узаемадзеяння і падтрымкі, што асабліва важна для беларусаў, якія прайшлі праз рэпрэсіі і пасля былі дэпартаваныя з краіны», — адзначыў Павел Латушка.

@CabinetBelarus

Main carousel image