Аліса Рыжычэнка прапанавала запусціць беларуска-ўкраінскі дыялог па эканамічнай бяспецы
2026-03-25
Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліса Рыжычэнка на рэгіянальным форуме па бяспецы «Шлях да волі» у Кіеве прапанавала стварыць сумесную беларуска-ўкраінскую рабочую групу па еўраінтэграцыі, а таксама запусціць стратэгічны дыялог па эканамічнай бяспецы.«Форум бяспекі “Шлях да волі» — важная размова пра будучыню Беларусі і ўсяго рэгіёна, у якой для мяне было прынцыпова прыняць удзел. Я выступала на панэлі пра новыя адносіны паміж Украінай і Беларуссю ў кантэксце вайны. Мой ключавы пасыл: эканоміка вайны можа і павінна стаць эканомікай міру», — падвяла вынікі выступу Аліна Рыжычэнка.
Яна патлумачыла тэзіс: «Сёння беларускія прадпрыемствы ўбудаваныя ў расійскую ваенную машыну. Але пры дэмакратычным транзіце гэтыя ж магутнасці могуць працаваць на аднаўленне Украіны, еўрапейскую бяспеку і рэгіянальную стабільнасць».«Асобна падкрэсліваю: Украіна ўжо сёння можа стаць лідарам распаўсюджвання еўраінтэграцыі на ўсходняй мяжы Еўропы — і ключавым партнёрам для будучай дэмакратычнай Беларусі на гэтым шляху», — сказала палітык.
Яна прапанавала стварыць сумесную беларуска-ўкраінскую рабочую групу па еўраінтэграцыі, а таксама запусціць стратэгічны дыялог па эканамічнай бяспецы. «Гэта не толькі пра будучыню — гэта пра канкрэтныя крокі, якія можна пачынаць ужо цяпер», — лічыць прадстаўніца АПК.«Пасля панэльнай дыскусіі я таксама перадала канкрэтныя прапановы па выбудоўванні эканамічных стасункаў паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай, якія могуць быць рэалізаваныя ўжо сёння, Іллі Квасу, кіраўніку тэрытарыяльнага дэпартамента (Беларусь, Расія) МЗС Украіны. Гэта быў не проста абмен думкамі, а крок да фарміравання рэальнай архітэктуры супрацоўніцтва ў рэгіёне», — падкрэсліла Аліса Рыжычэнка.
@CabinetBelarus





