Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Воля — гэта кожнае нашае дзеянне, якое робіць краіну лепшай»

2026-03-25

З нагоды Дня Волі, 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак і нагадала: нас яднае памяць, адказнасць перад будучыняй і свядомы выбар пайсці складным шляхам да незалежнасці:
«Я ведаю, як стамляе доўгая дарога. Як хочацца, каб нарэшце стала спакойна. Каб можна было працаваць, планаваць жыццё, кахаць, расціць дзяцей без страху ў сваёй краіне. Каб не трэба было азірацца на вуліцы, баяцца груку ў дзверы, баяцца за блізкіх. Каб дом зноў быў месцам бяспекі.

Але нават калі бывае цяжка, у нас ёсць тое, што не забраць ніколі і нікому: нашая гісторыя, нашая памяць, нашая такая моцная беларуская годнасць. І ёсць мы адно ў аднаго.

Беларусь будзе вольнай. І мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома».


Тэкст прамовы цалкам па спасылцы.

Main carousel image