Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

АПКБ узнагародзіў медалямі 14 выбітных асоб

2026-03-24

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне Крыжом Свабоды, медалямі Францыска Скарыны, "Гонар і Годнасць" і «За плённую працу на карысць Беларусі», «Няскораных» (Ларысы Геніюш).

Лаўрэаты намінаваліся грамадскімі арганізацыямі і актывістамі і былі ўхваленыя Камісіяй па ўзнагародах пры АПКБ. Адпаведныя пастановы падпісаны 21 сакавіка кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Кабінет пастанавіў:

1. Узнагародзіць Крыжом Свабоды:

Алеся Бяляцкага – беларускага грамадскага дзеяча, праваабаронцу, вязня сумлення, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.

2. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны:

Аляксандра Мілінкевіча – беларускага навукоўца, грамадскага і палітычнага дзеяча, канцлера «Вольнага Беларускага Універсітэта».

3. Узнагародзіць медалём «Гонар і Годнасць»:

Сяргея Багукальца – грамадскага актывіста, вайскоўца, дзяржаўнага дзеяча.

4. Узнагародзіць медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць:

Марыю Калеснікаву.

5. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:

Ігара Кізіма – украінскага дыпламата, Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Першага класу, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Беларусі.

Яўгена Магду – украінскага палітолага, гісторыка, журналіста, дырэктара Інстытута сусветнай палітыкі.

Алега Турыя – украінскага царкоўнага гісторыка, дырэктара Інстытута гісторыі Царквы Украінскага каталіцкага ўніверсітэта, віцэ-рэктара па стратэгічным супрацоўніцтве УКУ, загадчыка кафедры гісторыі Царквы.

Святлану Курс – беларускую пісьменніцу, журналістку.

Яўгена Орду – вайсковага капелана ПЦУ, настаяцеля гарнізоннага храма святога мучаніка Іаана, мітрафорнага протаіерэя.

Караліну Мацкевіч – беларускую і брытанскую біблістку, доктарку біблістыкі, дзяячку беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Крысціну Дробыш – беларускую тэатральную акторку, акторку дубляжа фільмаў і аўдыякніг.

Ігара Сігава – акцёра тэатра і кіно.

Валярыну Куставу – беларускую паэтку, літаратарку, вядоўцу.

Сяргея Чуба – беларускага акцёра, вядучага.

@CabinetBelarus

Main carousel image