Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

⚡️ Трое палітычных зняволеных з 15 дэпартаваных на тэрыторыю Літвы прыбылі ў Варшаву для далейшай легалізацыі на тэрыторыі Польшчы

2026-03-20

Спрыянне гэтаму рашэнню польскага боку ажыццяўляў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, з літоўскім бокам узгадненне праводзілі прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і дыпламатычны саветнік Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

«Я ўдзячны Міністэрству замежных спраў, Міністэрству ўнутраных спраў, галоўнаму каменданту Пагранічнай службы Польшчы за сёняшнюю прадметную аператыўную камунікацыю і эфектыўныя рабочыя кантакты, што прывяло да прыняцця ў парадку выключэння станоўчага адміністрацыйнага рашэння аб магчымасці ўезду на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Літвы трох вызваленых палітвязняў. Яны не мелі дакументаў, паколькі былі дэпартаваныя ў Літву без пасведчанняў асобы. Таксама выказваю ўдзячнасць за дапамогу літоўскаму Freedom House і Цэнтру Беларускай Салідарнасці.
Наступны крокам, мы будзем аказваць дапамогу вызваленым беларусам у падачы дакументаў на міжнародную абарону на тэрыторыі Польшчы», — адзначыў Павел Латушка.



На бліжэйшы панядзелак, 23 сакавіка, запланавана сустрэча Паўла Латушкі з Кіраўніком Ведамства па справах замежнікаў Польшчы Томашам Цытрыновічам па пытаннях легалізацыі ў Польшчы як дадзенай, так і папярэдняй групы вызваленых і дэпартаваных рэжымам палітзняволеных.

@CabinetBelarus

Main carousel image