Прадстаўнікі Кабінета і Офіса ажыццяўляюць камунікацыю па пытанні легалізацыі вызваленых палітзняволеных у Польшчы
2026-03-20
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка ажыццяўляе камунікацыю з Міністэрствам замежных спраў Польшчы і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання Польшчы па пытанні прыёму вызваленых і дэпартаваных у Літву 19 сакавіка палітычных зняволеных, якія выказалі жаданне далейшай легалізацыі на тэрыторыі Польшчы.
Узаемадзеянне з вызваленымі палітычнымі зняволенымі і з праваабарончымі арганізацыямі ў вырашэнні дадзенага пытання ў Літве аказваюць прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і дыпламатычны саветнік Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
@CabinetBelarus



