Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Шлях да Свабоды»: у Дзень Волі пройдзе рэгіянальны форум бяспекі

2026-03-14

25 сакавіка 2026 года, у Дзень Волі, у Кіеве адбудзецца рэгіянальны форум бяспекі «Шлях да Свабоды». Мерапрыемства арганізуюць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, аналітычны цэнтр «Украінская прызма» і Міжнародны фонд «Адраджэнне».

Форум будзе прысвечаны ключавым аспектам беларускай вызваленчай барацьбы, пагрозам з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама пытанням супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі. Да ўдзелу запрошаны ўкраінскія і заходнія эксперты, беларускія дэмакратычныя дзеячы і добраахвотнікі.

Сярод ключавых тэм абмеркавання — Беларусь як фактар рэгіянальнай бяспекі і сцэнарыі развіцця сітуацыі да 2027 года, новая мадэль украінска-беларускіх адносін у перыяд вайны, перспектывы беларускага добраахвотніцкага руху, а таксама пытанне стварэння рэгіянальнага фармату «беларускага Рамштайна».

Зарэгістравацца для ўдзелу ў форуме можна па спасылцы: https://forms.gle/T8GpGps1kjbUiUWs7

@CabinetBelarus

Main carousel image