Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Мікалай Казлоў прызначаны на пасаду прадстаўніка па аднаўленні правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

2026-03-13

Святлана Ціханоўская прызначыла Мікалая Казлова на пасаду прадстаўніка па аднаўленні правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Рашэнне прынята на падставе рэкамендацый Каардынацыйнай рады, у адпаведнасці з працэдурай.

Каардынацыйная рада 11 сакавіка заслухала Мікалая Казлова і па выніках галасавання 12 сакавіка рэкамендавала яго да прызначэння.

Нагадаем, што 31 студзеня 2026 года кіраўніца АПК накіравала ў Раду прапанову па кандыдаце на пасаду прадстаўніка па аднаўленні правапарадку.

«Лічу, што ягоны багаты прафесійны досвед у галіне правааховы і ў грамадска-палітычнай дзейнасці, аўтарытэт сярод профільных арганізацый, а таксама асабістыя якасці дазволяць яму эфектыўна выконваць абавязкі на гэтай пасадзе», — пісала Святлана Ціханоўская пра Мікалая Казлова ў лісце ў Каардынацыйную раду.


Падрабязная інфармацыя пра Мікалая Казлова — па спасылцы тут.

@CabinetBelarus

Main carousel image