Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская: «Я вітаю рашэнне Міжнароднага крымінальнага суду пачаць раследаванне супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці. Праз дзеянні рэжыму пацярпелі і працягваюць цярпець сотні тысячаў беларусаў, а палітыка Лукашэнкі стварае пагрозы і для суседзяў Беларусі.

2026-03-12

Я шчыра дзякую Літве, якая ўзяла на сябе ініцыятыву, і ўсім краінам, што падтрымалі гэты крок. Дзякую таксама маім калегам з дэмакратычных сілаў, Паўлу Латушку, праваабаронцам і юрыстам, якія на працягу доўгага часу настойліва працавалі, каб гэта стала магчымым.

Гэтае рашэнне вяртае надзею: што Законнасць будзе адноўленая, што вінаватыя панясуць адказнасць, а пацярпелыя атрымаюць права на праўду і справядлівасць».

Main carousel image