Павел Латушка: Лукашэнка будзе аб'яўлены ў міжнародны крымінальны вышук
2026-03-12
Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда прыняў рашэнне аб пачатку расследавання беларускай сітуацыі ў сувязі са злачынствамі супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца грамадзянінам Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі.
Вось як пракаментаваў гэтую падзею намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка:
«Вялікая перамога!
Гэта непазбежны крок у накірунку дасягнення праваддзя і справядлівасці для ахвяр рэпрэсій. Дадзенае рашэнне азначае, што ў бліжэйшы час Офіс пракурора пачне фарміраваць справы супраць канкрэтных асоб, якія ўчынілі злачынствы дэпартацыі і пераследу як злачынствы супраць чалавечнасці. Няма сумненняў, што такая справа будзе заведзена і ў дачыненні да дыктатара.
Каманда Народнага антыкрызіснага кіравання ініцыявала і ўзаемадзейнічала з Міністэрствам юстыцыі Літвы пытанне перадачы беларускай сітуацыі ў Міжнародны крымінальны суд . Мы ўдзячны Ўраду Літвы за тое, што будучая справа супраць дыктатара Лукашэнкі стала магчымай.
Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што Лукашэнка будзе аб'яўлены ў міжнародны крымінальны вышук.
Справядлівасць возьме верх.»
@CabinetBelarus



