Павел Латушка: Мы — рэальны фактар і суб’ект палітыкі, які немагчыма ігнараваць
2026-03-06
«Падтрымка дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі сёння — гэта прамая інвестыцыя ў бяспеку ўсёй Еўропы заўтра», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас абмеркавання «Палітычная сітуацыя ў Беларусі і рэгіянальныя перспектывы» ў межах 6-га пасяджэння Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС» 6 сакавіка ў Бруселі.
Падчас выступу Павел Латушка прадставіў доўгатэрміновую стратэгію Кабінета, якая складаецца з 3 галоўных элементаў:
– Развіццё сістэмы палітычных інстытутаў.
– Эфектыўны ціск на рэжым з мэтай змены яго палітыкі.
– Рэалізацыя канцэпцыі Круглага стала.«Упершыню ў сучаснай гісторыі мы стварылі паўнавартасную сістэму палітычных інстытутаў.
Гэта праактыўная палітычная альтэрнатыва рэжыму Лукашэнкі сёння. І яна абсалютна неабходная для палітычнай трансфармацыі Беларусі заўтра.
Мы не ператварыліся ў сетку разрозненых ініцыятыў. Мы пабудавалі паўнавартасны палітычны суб’ект за мяжой.
Палітычны ўплыў нашых інстытутаў пацвярджаецца рэакцыяй рэжыму. Ён прызнаў нашы інстытуты экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі арганізацыямі. Ён выкарыстоўвае экстэрытарыяльны пераслед праз "завочныя" прысуды і актыўную працу спецслужбаў супраць нас. Рэжым выкарыстоўвае дэзінфармацыю і дыскрэдытацыю, стварае пагрозы для нашага жыцця. Гэта беспрэцэдэнтны ціск. Рэжым выдаткоўвае велізарныя рэсурсы на барацьбу з намі. Яны хочуць знішчыць гэтую палітычную альтэрнатыву. Усё гэта даказвае: мы — рэальны фактар і суб’ект палітыкі, які немагчыма ігнараваць», — адзначыў Павел Латушка.
Таксама Павел Латушка падкрэсліў, што Кабінет разглядае эканамічныя і персанальныя санкцыі не як фармальнасць, а як моцны і прагматычны рычаг. Мэта — прымусіць рэжым змяніць сваю палітыку. Гэта стварае ўмовы для вырашэння крызісу пры дапамозе інструмента Круглага стала:«Такім чынам мы ствараем умовы, пры якіх пошук палітычнага выйсця становіцца адзіным рацыянальным сцэнарыем для рэжыму».
Асобна Павел Латушка адзначыў важнасць канцэпцыі Круглага стала для вырашэння глыбокага крызісу ў Беларусі:«Мы перакананыя, што прамыя перамовы паміж міжнароднай супольнасцю і рэжымам не спрацуюць. Спробы абысці беларускае грамадства і дэмакратычныя сілы не вырашаць крызіс. Унутраная трансфармацыя немагчымая без унутранага дыялогу і ўключэння грамадства».
Асабліва падчас выступу Павел Латушка адзначыў важнасць удзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду:«Палітыка — гэта адказнасць перад грамадствам і легітымны мандат. Мы не можам адыгрываць сур’ёзную ролю ў будучыні Беларусі без пацверджанай волі яе грамадзян. Выбарчы мандат дае нам права прадстаўляць беларускае грамадства — як за гэтым сталом сёння, так і за Круглым сталом заўтра».
@CabinetBelarus





