Суд прызначыў пасяджэнне па справе аб нападзе на Паўла Латушку ў Варшаве
2026-02-22
Сталі вядомы падрабязнасці судовага пасяджэння па справе аб нападзе на Паўла Латушку. Вось што расказаў сам палітык:
«Суд раёна Варшава-Сяродмесце паведаміў мне пра тое, што 5 сакавіка 2026 года адбудзецца пасяджэнне па разглядзе абвінаваўчага заключэння, унесенага Раённай пракуратурай Варшавы, аб вынясенні прысуду ў дачыненні да Яўгена Казанцава.
Гаворка ідзе пра напад, учынены 2 ліпеня 2025 года падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды 35-годдзя Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта.
Яўгену Казанцаву прад’яўлены абвінавачанні па ч. 1 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча (паклёп), а таксама па ч. 1 арт. 217 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча (парушэнне фізічнай недатыкальнасці).
Напад адбыўся на фоне пагроз жыццю і здароўю, якія паступалі раней у пісьмовай карэспандэнцыі, а таксама непасрэдна пасля дэзінфармацыйных заяваў, публічна распаўсюджаных дыктатарам Лукашэнкам 1 ліпеня 2025 года адносна мяне».
@CabinetBelarus



