Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Аліса Рыжычэнка: «Шматлікія краіны ўжо перанавучаюць грамадзян, а беларусаў караюць за спробу адаптавацца»

2026-02-19

Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліса Рыжычэнка заявіла пра неабходнасць шырокіх праграм перанавучання для беларусаў на фоне глабальных зменаў на рынку працы, выкліканых хуткім развіццём штучнага інтэлекту.

Паводле прадстаўніцы, многія еўрапейскія краіны ўжо запусцілі нацыянальныя праграмы падтрымкі грамадзян, якія сутыкаюцца з трансфармацыяй эканомікі. Яна адзначыла, што Германія, Францыя, Эстонія, Аўстрыя і Польшча інвестуюць у масавую перападрыхтоўку, каб людзі маглі набыць навыкі, патрэбныя ў новых умовах.

«Урады заходніх краін разумеюць: штучны інтэлект змяніў рынак працы назаўсёды. І людзі маюць права адаптавацца да гэтай новай рэальнасці, — заявіла Аліса Рыжычэнка. — А што прапануюць беларусам? Штрафы за так званае "дармаедства", абвінавачанні і ціск на тых, хто проста спрабуе выжыць».

Паводле яе слоў, замест падтрымкі грамадзяне ў Беларусі часта сутыкаюцца з пераследам, у той час як у іншых краінах дзяржавы ствараюць магчымасці для бясплатнага навучання і развіцця тэхнічных кампетэнцый.

Аліса Рыжычэнка паведаміла, што ініцыятыва ARIA SCHOOL прапануе бясплатныя курсы па працы са штучным інтэлектам і праграмаванні з яго выкарыстаннем. Праграмы прызначаныя для людзей без папярэдняга досведу ў IT і скіраваныя на атрыманне навыкаў, запатрабаваных на сучасным рынку.

«Мы можам даць тое, чаго людзі цяпер пазбаўлены — бясплатную магчымасць увайсці ў сферу IT, атрымаць сучасныя веды і пачаць шлях да новай прафесіі. Без штрафаў, без абвінавачванняў, з верай у чалавека», — падкрэсліла Аліса Рыжычэнка.

Запісацца на навучанне можна праз сайт ariaschool.org.

@CabinetBelarus

Main carousel image