Лявон Вольскі правядзе Агульнанацыянальную дыктоўку да Дня роднай мовы
2026-02-19
Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні запрашае беларусак і беларусаў любога ўзросту далучыцца да Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прымеркаванай да Дня роднай мовы.
Калі: 21 лютага а 10:05
Дзе: эфір «Белсату»
Дыктоўка адбудзецца ў бліжэйшую суботу адразу пасля выпуску «Раніцы з Белсатам» і жывых навінаў. Падчас спецыяльнай трансляцыі ў студыі «Белсату» Лявон Вольскі будзе дыктаваць тэкст.
У жывым эфіры дыктоўку будуць пісаць таксама вядоўцы і госці «Раніцы». Акрамя чытання тэксту, трансляцыя пакажа сам працэс: як удзельнікі пішуць, што адчуваюць, як праходзіць гэтая моўная падзея.
У нядзелю, 22 лютага, у прамым эфіры «Раніцы» адбудзецца сімвалічны лёгкі разбор памылак і ўзнагароджанне найлепшых удзельнікаў.
Бланкі для ўдзелу можна спампаваць тут.



