Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў прыняла ўдзел у мерапрыемствах па ўшанаванню памяці паўстанцаў 1863-1864 гг

2026-01-24

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская і намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка прынялі ўдзел ў мерапрыемствах па ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863-1864 года, якія прайшлі ў Варшаве. У складзе дэлегацыі таксама былі спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і ветэран палка імя Кастуся Каліноўскага Артур «Пчала» Папок.

Цырымонія прайшла ў Варшаўскай цытадэлі у суправаджэнні ганаровай варты Войска Польскага. Пад час яе з прамовамі выступілі прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Абодва палітыкі адзначылі, што гістарычна барацьба за свабоду і незалежнасць была агульнай справай чатырох народаў — палякаў, літоўцаў, украінцаў і беларусаў.

Прэзідэнт Польшчы таксама асобна прывітаў прадстаўнікоў свабоднага беларускага народа і пажадаў нябёснага спрыяння чатыром народам:

«Няхай дабраславіць Бог свабодную і незалежную Польшчу, ды дабраславіць Бог свабодную Літву, ды дабраславіць Бог свабодную Украіну і свабодны беларускі народ», – сказаў на заканчэнне Караль Наўроцкі.


Завершыліся ўрачыстасці ўскладаннем кветак і вянкоў, у тым ліку і ад беларускай дэлегацыі.

Прадстаўнкі беларускай дэлегацыі ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях па запрашэнні канцылярыі прэзідэнта Польшчы. Украіну на мерапрыемстве прадстаўляў пасол Украіны ў Польшчы Васыль Боднар.

Паўстанне 1863-1864 года ў Польшчы называецца студзеньскім паўстаннем, у Беларусі — паўстаннем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Яно пачалося 22 студзеня 1863 года, 163 гады таму, сабраўшы пад сцягамі барацьбы за свабоду і незалежнасць боль за 200 тысяч чалавек.

@CabinetBelarus

Main carousel image