Аб удзеле ў цырымоніі ўшанавання памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў
2026-01-24
На запрашэнне канцылярыі прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага плануецца, што кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, а таксама ветэран палка Каліноўскага сёння прымуць удзел у цырымоніі ўшанавання памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў і ў цырымоніі ўскладання вянкоў, прысвечанай 163-й гадавіне пачатку паўстання, якая адбудзецца каля Брамы стратаў (Brama Straceń) у Варшаўскай цытадэлі.
У цырымоніі ўскладання вянкоў плануецца ўдзел прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з жонкай Мартай Наўроцкай, прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы з жонкай Дыянай Наўседзене, а таксама пасла Украіны ў Польшчы Васыля Боднара.
@CabinetBelarus



