Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Кіраўніцтва Кабінета і Каардынацыйнай Рады сустрэлася з маршалкай Сената Польшчы

2026-01-15

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская разам з намеснікам Паўлам Латушкам і спікерам Каардынацыйнай Рады Арцёмам Бруханам сустрэліся са спікеркай Сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блоньскай.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі: 
• супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і Сенатам Польшчы, у тым ліку магчымасць падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве. 
• легалізацыю беларусаў, уключаючы вызваленых палітвязняў.
• работу парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у польскім Сейме і Сенаце. 
• правядзенне вялікай канферэнцыі па Беларусі ў польскім парламенце.
• падрыхтоўку да выбараў у Каардынацыйную Раду і магчымы ўдзел назіральнікаў ад польскага парламента.
• стратэгію па Беларусі: прыярытэты дэмакратычных сілаў на 2026 год і магчымыя супольныя ініцыятывы.

Малгажата Кідава-Блоньская выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і падкрэсліла, што Польшча будзе працягваць дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, і надалей аказваць дапамогу беларусам у Польшчы.

Святлана Ціханоўская падзякавала Польшчы за прыём вызваленых палітвязняў і за надзвычайную падтрымку з боку польскай дзяржавы і парламента:

«У Польшчы беларускае пытанне аб'ядноўвае ўсе сілы і палітычныя партыі, і тут, у польскім парламенце, ёсць кансэнсус па Беларусі. Я радая, што ў нас ёсць такія саюзнікі, і супольнае разуменне — што толькі свабодная і незалежная Беларусь будзе надзейным суседам і партнёрам для Польшчы і ўсяго Еўрапейскага Саюза. Так мы змагаемся за вызваленне людзей, але нашая мэта — незваротныя дэмакратычныя змены ў нашай краіне».


@CabinetBelarus

Main carousel image