Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы
2026-01-14
14 студзеня беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Каролем Наўроцкім. Гэта першая двухбаковая сустрэча ў Варшаве пасля абрання Наўроцкага прэзідэнтам, раней лідары сустракаліся на палях Генеральнай Асамблеі ААН.
Ціханоўская і Наўроцкі абмеркавалі:
– працэс вызвалення палітвязняў;
– сітуацыю з Анджэем Пачобутам;
– магчымасць супольных ініцыятываў у падтрымку беларускай супольнасці ў Польшчы;
– адносіны з адміністрацыяй ЗША;
– бяспекавую сітуацыю ў рэгіёне.
Акрамя таго, беларуская лідарка выказала спадзяванне, што вызваленні працягнуцца і Польшча, як і раней, акажа неабходную падтрымку вызваленым.
Ціханоўская перадала прэзідэнту праект канцэпцыі Беларускага інстытута нацыянальнай памяці, распрацаваны дэмакратычнымі сіламі, і адзначыла, што досвед і падтрымка з боку прэзідэнта будуць важныя для распрацоўкі і рэалізацыі гэтай ініцыятывы.
Святлана Ціханоўская:«Я ўдзячная прэзідэнту Польшчы і польскай дзяржаве за падтрымку Беларусі і беларусаў, за паслядоўную і прынцыповую пазіцыю, дапамогу вызваленым палітвязням, падтрымку рэпрэсаваных і дэмакратычнага руху. Для нас вельмі важна і паказальна, што беларускае пытанне ў Польшчы аб’ядноўвае і ўрад, і апазіцыю — усе палітычныя сілы».
Падрабязней пра сустрэчу — па спасылцы.



