Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

У Варшаве праходзіць прэс-канферэнцыя па дапамозе палітвязням, вывезеным з Беларусі 13 снежня

2026-01-13

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Зазулінская прыняла ўдзел у прэс-канферэнцыі па дапамозе палітвязням, вывезеным з Беларусі 13 снежня.

Вольга Зазулінская нагадала пазіцыю правааабронцаў па сітуацыі: пры высылцы з Беларусі і перамяшчэнні ва Украіну былі парушаныя шэраг базавых правоў чалавека, у тым ліку праз тое, што былыя палітзняволеныя аказаліся ў краіне, якая вядзе вайну.

Таксама палітык адзначыла, што на дапамогу вызваленым палітзняволеным ужо выдаткавана больш за 211 тысячы еўра. У гэтую суму ўваходзяць выдаткі на жытло, ежу, сродкі гігіены, вітаміны, матэрыяльную дапамогу, тэхніку і іншае.

Прадстаўніца АПК назвала галоўнымі выклікамі на сёння
гвалтоўную дэпартацыя (прымусовае выдварэнне) былых палітзняволеных з Беларусі, легалізацыю для іх і яе тэрміны, разлука з сем’ямі.

«На сёння адсутнічае дастатковая колькасць грошай для поўнай рэабілітацыі вывезеных 13 снежня з Беларусі, улічваючы тое, што ў зняволенні застаюцца палітзняволеныя. Паглядзіце лічбу людзей за кратамі на «Дысідэнце», і мы не можам не дапамагаць ім і іх сем’ям. Таксама па тэрмінах выходзяць іншыя — ім таксама трэба дапамагаць; плюс ёсць групы дэпартаваных», — адзначыла Вольга Зазулінская.

Палітык заклікала працягваць дапамогу.

Для палітзняволеных будзе арганізаванае рассяленне, медычная дапамога, уз'яднанне з сем'ямі, мэнтарынг, рэсацыялізацыя.

У арганізацыю дапамогі, па звестках Вольгі Зазулінскай, былі ўключаныя больш за 20 структур, сярод якіх: Volnyja, Фонд «Краіна для жыцця», Dissidentby, INeedHelp.by, Freedom House, BCB, Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК, Валанцер_кі, НАУ, Прадстаўніцтва дэмакратычных сіл у Кіеве, Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, офіс Святланы Ціханоўскай, ЦБС, Беларускі дом правоў чалавека, «Партызанка», «Дапамога», Полк Каліноўскага, Асацыяцыя былых палітзняволеных «Да Волі», Association of Political Prisoners of Belarus, Białoruski Związek Solidarności, Беларускі ПЭН.

@CabinetBelarus

Main carousel image