Пройдзе прэс-канферэнцыя, прысвечаная дапамозе былым палітвязням, якія былі гвалтоўна перамешчаныя з тэрыторыі Беларусі
2026-01-08
13 студзеня ў 16:00 у афлайн-фармаце ў Варшаве адбудзецца прэс-канференцыя, прысвечаная дапамозе групе былых палітвязняў, якія 13 снежня былі гвалтоўна перамешчаны з тэрыторыі Беларусі і цяпер знаходзяцца ў Літве і Польшчы.
Прэс-канферэнцыя аб’яднае прадстаўніц і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праваабарончых структур і дэмакратычных інстытутаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў аказанні першаснай гуманітарнай дапамогі пацярпелым.
Сярод спікераў:
Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення;
Вольга Зазулінская, прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы;
Марына Касінерава, DissidentBY;
Вячаслаў Жукаў, фонд «Краіна для жыцця»;
Хэлена Нядзьвецка, дырэктарка Цэнтра Беларускай Салідарнасці;
Вераніка Станкевіч, каардынатарка Volnyja;
Ганна Морская, валанцёрка Валанцёрскай Службы «Вясны»;
Віціс Юрконіс, праектны дырэктар, Freedom House.
Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі і ўдзельніцы агучаць агульную пазіцыю грамадзянскай супольнасці адносна падзей 13 снежня і каардынаваных дзеянняў па аказанні тэрміновай дапамогі пацярпелым.
Асноўныя тэмы прэс-канферэнцыі:
- Прававая ацэнка дзеянняў рэжыму;
- Каардынацыя дапамогі і выкарыстанне рэсурсаў. Арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў аказанні дапамогі, агучаць аб’ёмы сродкаў, накіраваных на першасную гуманітарную падтрымку дэпартаваных. А таксама агучаць далейшы план дапамогі дэпартаванай групе;
- Завяршальнай часткай абмеркавання стане размова пра выклікі і сістэмныя праблемы, з якімі сутыкнуліся арганізацыі дапамогі ў працэсе рэагавання, а таксама пра неабходнасць далейшай падтрымкі.
Фармат: афлайн, Варшава
У прадстаўнікоў СМІ таксама будзе магчымасць для індывідуальных размоў з прадстаўнікамі ініцыятыў пра магчымую падтрымку.
Каб прыняць удзел у прэс-канферэнцыі, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму. Пасля гэтага будзе даслана інфармацыя пра месца правядзення мерапрыемства.
@CabinetBelarus



