У 2025 годзе ЕС інвеставаў у адукацыю беларусаў болей за 2 млн еўра — вынікі года ад Маргарыты Ворыхавай
2025-12-31
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава кажа пра дасягненні 2025 года ў адстойванні правоў беларускай моладзі і захаванні і павялічэнні магчымасцяў для яе.
Паводле прадстаўніцы АПК за 2025 год:
🔅Беларусамі атрыманыя больш за 300 акадэмічных стыпендый у ЕС.
🔅Падтрыманыя каля 150 магістрантаў.
🔅Больш за 1000 беларусаў прынялі ўдзел у праграмах абмену і валанцёрства ЕС.
🔅Інвестыцыі ЕС у адукацыю беларусаў склалі больш за 2 млн еўра.
🔅Падтрыманыя каля 300 маладых прафесіяналаў у прадпрымальніцтве.
🔅Праведзена больш за 250 індывідуальных кансультацый і больш за 10 семінараў і трэнінгаў для моладзі па ўмацаванні патэнцыялу.
@CabinetBelarusi









