Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Першыя заявы на міжнародную абарону вызваленымі палітычнымі зняволенымі пададзеныя сёння ў Польшчы

2025-12-19

Сёння адбылася падача першых 10 заяў з боку вызваленых палітычных зняволеных на міжнародную абарону ў Польшчы.

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка ажыццяўляе штодзённую пастаяную камунікацыю з камендантам Пагранічнай службы ў Варшаве. Пытанне падачы заяў вызваленых палітзняволеных знаходзіцца на асабістым кантролі ў галоўнага каменданта Пагранічнай службы Польшчы.

Па дамоўленасці Паўла Латушкі з прадстаўнікамі Пагранічнай службы Польшчы вызваленыя беларускія палітвязні змогуць падаваць заявы таксама ў бліжэйшую суботу і ў нядзелю, аж да калядных святаў, дзеля таго, каб як мага большая іх частка змагла пачаць працэдуру легалізацыі ў Польшчы ў максімальна хуткі час.

Важна падкрэсліць, што польскі бок праяўляе гатоўнасць аказваць максімальнае садзейнічанне ў аператыўным прыняцці зваротаў на міжнародную абарону як у Варшаве, так і ў сітуацыі, калі вызваленыя палітзняволеныя вырашаць звяртацца за пачаткам працэдуры легалізацыі ў іншых гарадах Польшчы.

«Хачу выказаць асаблівую ўдзячнасць польскім уладам за спрыянне ў пытаннях легалізацыі вызваленых палітзняволеных і за пазітыўнае адкрытае стаўленне да людзей.

Хачу таксама выказаць удзячнасць ініцыятыве «Вольныя», Цэнтру беларускай салідарнасці, Dissidentby, камандзе НАУ, фонду «Краіна для Жыцця», ініцыятыве Partyzantka, прадстаўніцтву АПКБ па сацыяльнай палітыцы, а таксама кожнаму валанцёру і кожнай валанцёрцы, хто бярэ ўдзел у падтрымцы вызваленых палітзняволеных, і за эфектыўнае ўзаемадзеянне ў гэтым пытанні», — адзначыў Павел Латушка.


@CabinetBelarus

Main carousel image