Павел Латушка абмеркаваў са спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі вызваленне палітзняволеных
2025-12-12
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу са спецыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі Нільсам Муйжніексам.
Бакі абмеркавалі тэндэнцыі да пашырэння рэпрэсій як унутры Беларусі, так і ў дачыненні да беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Была закранута неабходнасць прыцягнення ўвагі да курса рэжыму на ўціск этнакультурных правоў беларусаў. Асобна было абмеркавана пытанне вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.
Даведачна:
Апошні даклад Нілса Муйжніекса па Беларусі прысвечаны правам чалавека ў сферы працы і занятасці.
Спецыяльны дакладчык канстатаваў, што Беларусь сістэматычна парушае правы чалавека ў сферы працы і занятасці. Ключавыя праблемы ў гэтай галіне ўключаюць
▪️дыскрымінацыю і пераслед па палітычных матывах як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектарах;
▪️неабгрунтаваныя абмежаванні доступу да розных прафесій па палітычных матывах;
▪️выкарыстанне цяжкай, небяспечнай прымусовай працы за мізэрную або нулявую аплату як пакарання для несправядліва заключаных пад варту асоб;
▪️знішчэнне прафсаюзных правоў.
@CabinetBelarus



