У Страсбургу адбылася сустрэча Кантактнай групы Савета Еўропы і дэмакратычнай Беларусі
2025-12-12
Члены Кантактнай групы далі высокую пазітыўную ацэнку вынікам сумеснай работы па Плану дзеянняў на 2024-2025 гады, які быў паспяхова выкананы.
У працоўным пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх палітычных структур — Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Рады — і грамадскай супольнасці. А таксама высокія службовыя асобы ўсіх галоўных органаў Савета Еўропы: Камітэта Міністраў, Парламенцкай асамблеі, Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў, асноўных дэпартаментаў сакратарыята.
Члены Кантактнай групы таксама правялі абмеркаванне прапаноў па ўзаемадзеянню ў 2026-2027 гадах, якія былі ўзгодненыя для далейшага зацвярджэння.«Такім чынам, разнастайнае супрацоўніцтва беларускай грамадскасці і Савета Еўропы будзе працягнута, каб наблізіць мэту па будаванню незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі», — перакананы прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Уладзімір Астапенка.
@CabinetBelarus




