Ірына МакЛейн: Мы працуем з сем'ямі з дзецьмі з асаблівымі патрэбамі на даверы
2025-12-11
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Ірына МакЛейн распавяла ў інтэрв'ю «Еўрарадыё» пра тое, як прайшла сустрэча, прысвечаная падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівымі патрэбамі:«Гэта была першая спроба беларускіх дэмакратычных сілаў паглядзець на гэтую праблему. За пяць гадоў, на жаль, не дайшлі у нас рукі, і мы не займаліся гэтымі сем'ямі. І гэта таксама наша недапрацоўка. Але мне падаецца што зараз сітуацыя будзе мяняцца і будзе мяняцца хутка, таму што з гэтымі сем'ямі мы працуем на даверы», — адзначыла Ірына МакЛейн.
На гэтай сустрэчы, паводле прадстаўніцы АПК, на сустрэчы «сем'і дзяліліся не толькі сваімі праблемамі, але сваім болям, таксама сваімі адчуваннямі ад міграцыі і сваім досведам»: Гэта самае галоўнае, гэта экспертнасць сем'яў якія выхоўваюць дзяцей з асаблівымі патрэбамі і з інваліднасцю».«Іх патрэбы адрозніваюцца ад так званых «нармалёвых эмігрантаў», таму што адаптавацца для такой сям'і ў эміграцыі значна цяжэй. І тое, чым дзяліліся сем'і па Польшчы і Літве, гэта тое, што сістэмны падыход, да якога яны былі звыклыя ў Беларусі, на жаль, ён не тое каб адсутнічае але яны аб гэтым не ведаюць. І таму тое чым наша прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы зараз будзе займацца учора мы пачалі аб гэтым казаць адкрыта», — дадала палітык.
Ірына МакЛейн падкрэсліла: «Прадстаўніцтва будзе дапамагаць гэтай групе бацькоў выпрацаваць сістэмны падыход да іх працы з інстытуцыямі – мясцовымі, як я кажу, і усе смяюцца, аблвыканкамамі - каб не спрабаваць прымусіць людзей зрабіць нешта немагчымае, але дапамагчы мясцовым інстытуцыям працаваць з нашымі дзяцьмі і лепей іх зразумець».
@CabinetBelarus



