Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

АПКБ уручыў медалі журналістам

2025-12-10

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі сёння ў Варшаве ўручыў журналістам «Белсату» медалі Францыска Скарыны, «За плённую працу на карысць Беларусі», «Няскораных» (Ларысы Геніюш), «Гонар і годнасць».

Цырымонія прайшла з удзелам намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі і прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага ў межах святкавання 18-годдзя тэлеканала.

Медалі атрымалі:

Ірына Слаўнікава – беларуская журналістка і медыяактывістка («Няскораных»);

Павел Мажэйка – беларускі журналіст, грамадскі актывіст, культурніцкі менеджар (медаль Скарыны, атрымала жонка).

Яўген Меркіс – беларускі журналіст, краязнаўца, грамадскі актывіст («Гонар і годнасць»).

Сяргей Пеляса – беларускі журналіст, вядоўца («Гонар і годнасць»).

«Белсат — гэта перад усім людзі. Гэта вы, хто кожнага дня змагаецеся за праўду, — сказаў на ўручэнні ўзнагародаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. — «Белсат» — гэта таксама гледачы, бо «Белсат» — гэта не толькі тэлебачанне, гэта частка беларускага народа, частка беларускага грамадства».

Ён падзякаваў усім журналістам і ўсяму тэлеканалу за ягоную беларускасць: «Вы адзінае тэлебачанне Беларусі, якое вядзе трансляцыю і эфіры на беларускай мове. Дзякуй вам за беларускасць».

@CabinetBelarus

Main carousel image