АПК правядзе адкрытую прэзентацыю Стратэгіі эканамічнага развіцця Беларусі
2025-12-01
Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліса Рыжычэнка 9 снежня прадставіць у Варшаве стратэгічнае бачанне развіцця эканомікі Беларусі ў перыяд дэмакратызацыі і пасттранзітнага аднаўлення.
У рамках прэзентацыі будуць прадстаўлены:
🔺 ключавыя напрамкі эканамічнай трансфармацыі;
🔺 развіццё адукацыі, навукі і тэхналогій;
🔺 фарміраванне сучаснага дзелавога асяроддзя і прасоўванне еўрапейскай інтэграцыі;
🔺 празрыстыя механізмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі;
🔺 лічбавізацыя дзяржаўнага кіравання і эканомікі.
«На прэзентацыі мы раскажам, якой можа стаць сучасная, квітнеючая і эканамічна моцная Беларусь — краіна інавацый, устойлівага росту і адкрытай эканомікі. Далучайцеся», — адзначыла Аліса Рыжычэнка.
Прэзентацыя адбудзецца:
📍 9 снежня
📍 Месца: Варшава (адрас — пасля рэгістрацыі)
🌐 Формат: афлайн- + анлайн-падключэнне
👉 Рэгістрацыя: [спасылка]
Падчас мерапрымства таксама будзе абвешчана пра запуск бясплатнай онлайн-школы па штучным інтэлекце і AI-праграмаванні для беларусаў. Яна ствараецца для прадастаўлення доступу да навучання сучасным лічбавым навыкам, падтрымкі ўразлівых груп беларусаў, стварэння новых эканамічных магчымасцей і падрыхтоўкі спецыялістаў для інавацыйнай эканомікі будучай Беларусі.
@CabinetBelarus



