Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Кадравы Рэзерв» правядзе конкурс канцэпцыі рэформ

2025-11-27

«Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» правядзе конкурс канцэпцый рэформаў для ўдзельнікаў кампаніі. Арганізатары чакаюць свежыя ідэі і смелыя погляды на тое, як можа выглядаць абноўленая сістэма публічнага адміністравання Беларусі.

Сярод новых прапановаў праграмы:

🔺 Ужо цяпер ідуць анлайн-лекцыі з нямецкімі экспертамі, дзе можна зразумець, як у Германіі наладжана праца дзяржавы ад федэральнага ўзроўню да мясцовых муніцыпалітэтаў, і як на гэта ўплывае ЕС. Удзельнікі, якія праявяць актыўнасць, будуць разглядацца для паездкі ў Германію ў першай палове 2026 года.

🔺 Семінары ад экспертаў Кангрэса рэгіянальных і уладаў Савета Еўропы (снежань 2025 г.). Удзельнікі знаёмяцца з асновамі еўрапейскага самакіравання. Гэта магчымасць лепш разумець, як у Еўропе будуюць празрыстую і адказную працу органаў улады.

🔺 Азнаямленчая паездка ў Брусэль (люты 2026 г.). Удзельнікі змогуць убачыць работу еўрапейскіх інстытутаў, пазнаёміцца з іх функцыямі і атрымаць практычнае ўяўленне пра тое, як арганізавана прыняцце рашэнняў у ЕС.

🔺 Конкурс канцэпцый рэформаў (з снежня 2025 г.). У снежні пачынаецца конкурс, у якім могуць заявіць пра сябе ўдзельнікі «Кадравага Рэзерва» (у тым ліку клубаў рэфарматараў). Арганізатары чакаюць свежыя ідэі і смелыя погляды на тое, як можа выглядаць абноўленая сістэма публічнага адміністравання Беларусі. Гэта шанец паўплываць на бачанне будучых перамен і стаць часткай каманды, якая рыхтуе рашэнні для новай краіны.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ва ўсіх праграмах новых удзельнікаў.

«Кадравы Рэзерв працягвае ствараць прастору, дзе беларусы могуць вучыцца, развівацца і рыхтавацца да адказнай працы ў будучай дэмакратычнай Беларусі. Калі вы ўжо з намі — карыстайцеся магчымасцямі», — адзначыў намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, каардынатар кампаніі «Кадравы рэзерв» Юрый Губарэвіч.

@CabinetBelarus

Main carousel image