Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Сёння на паседжанні Кабінета мы абмяркоўвалі нашую пазіцыю па плане дасягнення міру паміж Украінай і Расіяй, стратэгію па вызваленні палітвязняў, а таксама планы Кабінета на 2026 год.

2025-11-24

Мы сочым за перамовамі па Украіне, і ў кантакце з еўрапейскімі саюзнікамі — каб былі ўлічаныя таксама інтарэсы Беларусі. Свае пазіцыі мы ўжо перадалі найбліжэйшым саюзнікам. Важна, каб па выніках любых дамоўленасцяў — Беларусь не засталася пад кантролем Расіі.

Пару дзён назад я размаўляла са спецпасланнікам прэзідэнта Трампа па Беларусі Джонам Коўлам, і магу сказаць, што мы аднолькава разумеем сітуацыю. Спадар Коўл прыкладае вялікія намаганні, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў і дамагчыся спынення рэпрэсіяў. І каб людзі таксама мелі магчымасць застацца ў Беларусі. Я шчыра спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны.

Разам з праваабарончымі ініцыятывамі мы падрыхтавалі ўсю неабходную інфраструктуру, каб прыняць палітвязняў у Польшчы і Літве, і забяспечыць іх самым неабходным», — Святлана Ціханоўская на прэс-канферэнцыі ў Варшаве пасля пасяджэння Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

🔗 Поўны тэкст прамовы.

Main carousel image