Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Зазулінская: Сярод вызваленых грамадзян Украіны не менш чатырох са спіска палітвязняў

2025-11-22

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПКБ Вольга Зазулінская паведаміла некаторыя падрабязнасці пра сёняшняе вызваленне ўкраінцаў з вязніцаў рэжыму.

«Новыя звесткі пра вызваленых становяцца вядомы па меры таго, як украінскія грамадзяне дабіраюцца дадому. Ніякіх спіскаў памілаваных нідзе не апублікована, як і артыкулаў, па якіх яны былі абвінавачаны ці асуджаны.

Нам вядомы імёны і прозвішчы мінімум чатырох украінцаў і ўкраінак, якія былі прызнаныя палітвязнямі. Два прозвішчы апублічаны, гэта 18-гадовая Марыя Місюк, асуджаная на 13 гадоў па палітычна матываваным артыкуле. Імя другога палітвязня-грамадзяніна Украіны — Міхаіл Сталярчук, які адбываў 6 гадоў калоніі.

Імёны двух іншых палітвязняў нам таксама вядомы, але без іх згоды мы іх не называем. Імаверна сярод вызваленых ёсць яшчэ былыя палітвязні. Мы працягваем сачыць за сітуацыяй», — паведаміла Вольга Зазулінская.


Сёння Украіна вярнула 31 грамадзяніна з-за кратаў у Беларусі.

@CabinetBelarus

Main carousel image