Святлана Шаціліна: Адзінае, што можа дапамагчы беларускай апазіцыі, — поўная параза і альбо значнае аслабленне Расіі
2025-11-22
Кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна распавяла шеф-редактору ІА «Західний інформаційний фронт» Юрыю Кміту пра стратэгію місіі:
«Першы трэк — гэта беларуская дыяспара ва Украіне. Мы можам сесці за круглы стол, і місія павінна стаць адным з удзельнікаў гэтага дыялогу. Мы павінны выкласці карты на стол і абмеркаваць, чым кожны з нас можа быць карысны ў тых умовах, у якіх мы знаходзімся сёння.
Другі трэк — гэта ўкраінская ўлада. Мы павінны тлумачыць ёй сваю пазіцыю і даносіць сваё бачанне. Але каб гэта рабіць, мы можам выступаць у палітычных пытаннях хаця б некалькімі напрамкамі.
Трэці — украінскае грамадства. Яму трэба тлумачыць, што сапраўды адбываецца ў Беларусі, каб украінцы правільна ўспрымалі беларусаў, якія знаходзяцца тут.
Чацвёрты трэк — дыпламатычныя прадстаўніцтвы дружалюбных дзяржаў ва Украіне. Ім таксама пажадана тлумачыць, якую агульную пазіцыю мы маем і што мы можам рабіць тут для ўзмацнення Беларусі як дружалюбнай краіны і грамадства».
Паводле яе, «адзіная рэальнасць, якая можа дапамагчы беларускай апазіцыі, — гэта поўная параза іальбо значнае аслабленне Расіі».
Шаціліна таксама патлумачыла адну з задач, якая, як яна лічыць стаіць перад кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай:
«Калі пераможа Украіна, у нас з’явіцца шанец, і Святлана Ціханоўская можа на ўсіх міжнародных пляцоўках у размове з еўрапейскімі партнёрамі тлумачыць, што дайце нам, беларусам, магчымасць ва Украіне дапамагчы Украіне».
@CabinetBelarus



