Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Праваабарончыя арганізацыі запусцілі апытанку, каб ацаніць патрэбы беларусаў і беларусаў сталага ўзроста за мяжой

2025-11-22

Арганізатарамі апытання сталі ініцыятывы Volnyja і Freedom Woman пры падтрымцы прадстаўніцтвам Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы.

«Тысячы беларусаў і беларусак розных узростаў былі вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі немагчымасць адчуваць сябе ў бяспецы. Сярод іх — і людзі сталага ўзросту, якія часта сутыкаюцца з асаблівымі цяжкасцямі: адсутнасцю падтрымкі, адзінотай, складанасцямі з мовай, дакументамі ці медыцынскай дапамогай. Мы хочам лепш зразумець патрэбы гэтых людзей», — кажуць арганізатары.


Мэта апытання — даведацца, якой падтрымкі бракуе і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца беларусы і беларускі сталага ўзросту. Анкета цалкам ананімная.

Праваабаронцы просяць запоўніць анкету сталых людзей ці падзяліцца спасылкай з тымі, каго гэта можа датычыцца.

@CabinetBelarus

Main carousel image