Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Сусветны дзень дзіцяці: Беларусь і выклік міжпакаленных траўмаў

2025-11-20

Сёння, 20 лістапада, свет адзначае Сусветны дзень дзіцяці — дату, якая нагадвае пра важнасць абароны правоў і дабрабыту дзяцей. Менавіта ў гэты дзень у 1959 годзе была прынята Дэкларацыя правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе — Канвенцыя аб правах дзіцяці, што стала асновай міжнародных стандартаў.

Аднак для Беларусі гэтая дата — асабліва балючая. Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірына МакЛейн адзначае:

«Сёння дзень, калі свет узгадвае дзяцей. Але для нас гэта не проста дата ў календары. Гэта пра тое, што мы бачым штодня. Пра тое, як у Беларусі гадавымі кругамі назапашваюцца траўмы. Як боль пераходзіць ад бацькоў да дзяцей. Як дзеці растуць у страху, прымусе, прапагандзе. І як мы ўсе будзем плаціць за гэта вельмі доўга».


Ірына МакЛейн падкрэслівае, што беларускія дзеці ўжо сёння трапляюць пад ціск ідэалагічных заняткаў, прымусовага ўдзелу ў мерапрыемствах, якія не маюць нічога агульнага з адукацыяй. Гэта, па яе словах, «не проста праблема школы, а закладванне яшчэ адной хвалі міжпакаленных траўмаў».

Факты сведчаць пра глыбокі крызіс:

* дэмаграфічны спад працягваецца;
* колькасць нараджэнняў за мінулы год — найменшая за два дзесяцігоддзі;
* сотні дзяцей праз рэпрэсіі вымушаныя былі пакінуць краіну разам з бацькамі;
* многія з тых, хто застаўся, жывуць у атмасферы страху і прымусу.

«Краіна, якая не абараняе сваіх дзяцей, не мае будучыні», — рэзюмуе Ірына Маклейн. Яна заклікае памятаць, што дзеці — гэта не толькі будучыня, але і наш абавязак цяпер: «Каб у Беларусі з’явіліся дзеці, якія не баяцца. Каб выраслі дзеці, якія ведаюць, што свабода існуе».


@CabinetBelarus

Main carousel image