Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Дэран Дэрыя: Мы не бачым падставаў для змены адносінаў з афіцыйным Мінскам

2025-11-18

Падчас Лідарскай праграмы адбылася сустрэча з кіраўніцай аддзела EURCA EAST2 па працы з Грузіяй, Малдовай, Арменіяй, Азербайджанам і Беларуссю Еўрапейскай службы знешніх зносін (EEAS) Дэран Дэрыя.

«Мы вітаем намаганні ЗША з мэтай вызвалення беларускіх палітвязняў, гэта важны крок. Але мы не бачым падстаў для змены нашых адносін з афіцыйным Мінска. Няма сігналаў пра паляпшэнне сітуацыі ўнутры краіны і ўвогуле ўсёй сістэмы, рэпрэсіі не спыняюцца. Наша мэта застаецца ранейшай — падтрымліваць беларускі народ і гаварыць з ім праз вас — тых, хто мае з ім непасрэдны кантакт і сам з’яўляецца яго часткай, прадстаўляючы грамадзянскія арганізацыі, дэмакратычныя сілы, праваабарончую супольнасць і незалежныя медыі», — заявіла Дэрыя.

Паводле яе, іх «вялікая амбіцыя — зрабіць так, каб санкцыі ўплывалі і мелі наступствы для рэжыму і дзяржаўнай эканомікі, і мінімальна закраналі простых людзей, хоць мы ведаем, што немагчыма, каб яны не ўплывалі зусім». Пры гэтым, для Еўрапейскай службы знешніх зносін «важна, каб Беларусь была бяспечным і надзейным суседам, пры гэтым суверэннай і незалежнай».

«Як падкрэсліла Дэран: правы жанчын і гендарныя пытанні ўсё больш апынаюцца пад ударам праз узмацнення антыгендарных рухаў, якія часта фінансуюцца з Расіі або вынікаюць з асобных палітычных рашэнняў, як нядаўняя спроба Сейма Латвіі выйсці з Стамбульскай канвенцыі пра папярэджанне ўсіх формаў гвалту і дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын», — распавяла падрабязнасці размовы намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч.

Прадстаўніца АПК у сваю чаргу падзялілася досведам пра тое, як беларускія дэмсілы працуюць з гэтымі тэмамі на ўзроўні Кантактнай групы Савета Еўропы, і яны дамовіліся, што могуць гэта рабіць і па-за ёй. Сярод такіх пытанняў адвакатаванне гендарных тэм, у тым ліку гендэрна-абумоўлены і хатні гвалт, доступ жанчын да правасуддзя, у прыватнасці, жанчын-палітвязняў, а таксама жаночы ўдзел у палітыцы і жаночае лідарства.

@CabinetBelarus

Main carousel image