Інфармацыйны сайт ствараецца для беларусаў у Польшчы
2025-11-17
14 лістапада 2025 года намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў чарговую сустрэчу ва Урадавым інфармацыйным цэнтры Польшчы па пытанні арганізацыі інфармацыйнага рэсурсу для грамадзян Беларусі, якія пражываюць ў Польшчы.
Як адзначае выданне «Rzeczpospolita», на дадзены момант 145 тысяч грамадзян Беларусі маюць у Польшчы часовы від на жыхарства і яшчэ 60 тысяч статус пастаянных жыхароў.
Праца па стварэнні інфармацыйнага парталу для беларусаў знаходзіцца на фінальным этапе. Плануецца, што на старонцы можна будзе знайсці інфармацыю пра кантакты, у тым ліку спасылкі на інфармацыйная старонкі патрэбных польскіх дзяржорганаў і устаноў, а таксама адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні.
Інтэрнэт-старонка будзе скіраваная на беларусаў, якія вырашылі пражываць ў Польшчы. На ёй можна будзе знайсці карысныя парады наконт афіцыйных фармальнасцей, працэса легалізацыі, доступу да сацыяльных выплат, магчымасцей працаўладкавання, вядзення гаспадарчай дзейнасці ці адукацыі дзяцей і інш.
Увесь апублікаваны змест будзе мець афіцыйны характар і рыхтуецца на падставе дзеючых прававых нормаў, а таксама інфармацыі, прадастаўленай польскімі дзяржаўнымі ўстановамі. «Ініцыятыва стварэння інтэрнэт-партала скіравана на спрашчэнне для беларусаў, пражываючых у Польшчы, вырашэнння штодзенных пытанняў і іх патрэбаў. Партал ствараецца на беларускай мове», – адзначыў Павел Латушка.
@CabinetBelarus



